viasna on patreon

Усіх затрыманых у офісе "Вясны" адпусцілі Дапоўнена

2017 2017-03-25T13:08:33+0300 2021-05-25T17:24:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vesna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння а 12-й гадзіне ў офісе, дзе працуе грамадская прыёмная ПЦ "Вясна" (пр.Незалежнасці, 78а-48), распачаўся інструктаж назіральнікаў, якія збіраліся ажыццяўляць маніторынг акцыі з нагоды Дня Волі, на што маюць адпаведную акрэдытацыю БХК. Папрысутнічаць на інструктажы таксама прыйшлі замежныя праваабаронцы і журналісты. 

Каля 13-й гадзіне ў офіс брутальна ўварваліся АМАПаўцы.

Людзей паклалі тварам у пол, загадалі ўсім ляжаць, пачалі вобшук. 

Насупраць пад'езда чакаў белы аўтобус з вялікай колькасцю міліцыі. Двор увесь быў ачэплены ланцугом міліцыі. 

Затрымана каля 57 чалавек, у тым ліку міжнародныя назіральнікі, прадстаўнікі замежных СМІ і правабарончых арганізацый, як Марыя Шышчанкова з Frontline Defenders, а таксама старшыня БХК Алег Гулак, юрыст "Вясны" Наста Лойка, кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская

Сярод затрыманых грамадзянін Расіі Крэтаў Мікалай, назіральнікі Вясны і БХК Уладзімір Андрыенка, Ірына Смяян-Семянюк, Валдзіс Фугаш, Алена Пішч, Анастасія Васільчук, Дзіяна Пінчук, Кірыл Кажэнаў, Анісся Казлюк, Аляксей Лойка, Юлія Калодкіна, журналістка Ганна Бадзяка, Людміла Кучура.

Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі знік з сувязі. 

Відэаздымку затрымання вёў чалавек без апазнавальных знакаў, магчыма супрацоўнік міліцыі. Таксама пры затрыманні прысутнічалі супрацоўнікі Следчага камітэта.

Затрыманых даставілі ў Першамайскі РУУС г. Мінска. Усіх завялі ў спартыўную залу. Як сказаў журналістам супрацоўнік, які кіраваў затрыманнем і пры гэтым не прадставіўся, яны абвінавачваюцца "у бандытызме і хуліганстве".

Прыкладна ў 14:30 Алесь Бяляцкі выйшаў на сувязь. Як высветлілася, пасля зачысткі офіса яго пакінулі там для афармлення папераў. Таксама ён паведаміў, што ні ператрус, ні агляд памяшкання ў офісе не праводзіліся, аднак уварванне ў офіс было брутальнае. 

Каля 15-й гадзіны затрыманых пачалі адпускаць з РУУСа.

Юрыст “Вясны” Наста Лойка паведаміла, што адпушчаны абсалютна ўсе затрыманыя.

"Пасля таго, як нас завялі у спартыўную залу РУУСа, усіх па чарзе пачалі даглядаць. Пасля пачалі прыходзіць супрацоўнікі міліцыі са спісамі – зачытвалі імёны па групах і выпускалі, так выпусцілі групы тры, а пасля ўжо – усіх астатніх разам", - удакладніла яна.

Адзін з затрыманых, Аляксей Лойка, быў дастаўлены з РУУСа ў шпіталь, паколькі быў збіты амапаўцамі падчас уварвання ў офіс. У яго закрытая ЧМТ, струс мозга и гематомы. 

Пазней стала вядома, што ў бальніцы №6 знаходзіцца яшчэ адзін з назіральнікаў - Крысціян Шынкевіч, якога жорстка паклалі пры затрыманні, хоць хлопец і не супраціўляўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства