viasna on patreon

Адлічаны студэнт Крысціян Шынкевіч не змог дамагчыся у судзе аднаўлення ў БДПУ Відэа

2017 2017-05-24T16:15:00+0300 2017-05-24T16:54:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shinkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крысціян Шынкевіч. Фота "Радыё Свабода"

Крысціян Шынкевіч. Фота "Радыё Свабода"

24 траўня у судзе Маскоўскага раёну Мінска разглядалася справа студэнцкага актывіста Крысціяна Шынкевіча супраць БДПУ. Ён скардзіўся на незаконнае адлічэнне з універсітэту. 

Паседжанне распачалося ў 10 ранку і цягнулася дзве гадзіны. Пад час яго Крысціян прадставіў доказы таго, што БДПУ неаднойчы парушыў тэрміны азнаямлення студэнта са сваімі рашэннямі, у тым ліку і з рашэннем аб адлічэнні. Актывіст распавёў пра тое, што яму не была прадстаўлена магчымасць напісаць тлумачальную запіску, а таксама пра іншыя факты парушэнняў.

Прадстаўнікі адміністрацыі універсітэту, у сваю чаргу, прадставілі акт, датаваны 18 траўня, які, па словах Крысціяна, раней нідзе не фігураваў. У гэтым акце тлумачыцца, што адміністрацыя не змагла азнаёміць Шынкевіча з ягонымі спагнаннямі нібыта па прычыне таго, што студэнт адсутнічаў на занятках.

Агучваючы рашэнне па справе, суддзя прызнала, што вымова дэкана не з'яўляецца дысцыплінарнай мерай, аднак разам з тым суд не мае паўнамоцтваў яе адмяняць. Вынік суду - скарга Крысціяна на незаконнае адлічэнне з ВНУ не задаволена ў поўным аб'ёме. 

Нагадаем, што Крысціян Шынкевіч быў брутальна затрыманы на Дзень Волі на офісе ПЦ “Вясна” падчас інструктажу перад назіраннем за акцыяй. Яго разам з іншымі назіральнікамі даставілі ў РУУС Першамайскага раёну, але потым адпусцілі.

На наступны дзень, 26 сакавіка, яго затрымалі зноў, падчас акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. Суткі ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, а затым яго асудзілі па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і далі штраф памерам 20 базавых велічынь.

Пасля гэтых падзей, 28 сакавіка, актывіст даведаўся, што яго заднім днём адлічылі з універсітэта – на загадзе рэктара стаяла дата 24 сакавіка. Афіцыйная прычына - «невыкананьне абавязкаў навучэнца». Аднак Крысціян упэўнены, што ён адлічаны за грамадскую дзейнасць. 

Адлічаны студэнт Крысціян Шынкевіч не змог дамагчыся у судзе аднаўлення ў БДПУ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства