viasna on patreon

У Гомелі ізноў судзяць Яўгена Меркіса Дапоўнена

2017 2017-05-05T08:33:14+0300 2017-05-05T11:02:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/merkis-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Меркіс. Фота з сацыяльных сетак.

Яўген Меркіс. Фота з сацыяльных сетак.

Гомельскага журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса 5 траўня чакае новы суд. Ізноў па артыкуле 22.9 КаАП  за «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі». Пра гэта ён паведаміў у сацыяльных сетках:

Чарговы суд чакае мяне 5 траўня. Усё відовішча/судзілішча распачнецца ў 9:30 у судзе Савецкага раёна Гомеля. Нагодаю стала анлайн-трансляцыя з-пад ІЧУ 31 сакавіка, калі на свабоду мусіў выйсці вядомы гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч. Нічога, панове і паненкі, прарвемся!

Па выніках разгляду справы суддзя Алена Шайн аштрафавала Яўгена Меркіса на 40 базавых велічыняў (920 рублёў).

Ад пачатку сёлетняй вясны гэта шосты адміністрацыйны працэс, узбуджаны супраць гомельскага фрылансера. Відавочна, што шляхам накладання штрафаў і арыштаў, улады намагаюцца спыніць ягоную прафесійную дзейнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства