viasna on patreon

"На БелАЭС усё добра, інфармацыі дастаткова і няма чаго хвалявацца"

2017 2017-05-04T08:25:39+0300 2017-05-04T10:29:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2017-05-03-10_42_09-.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старонка сайта Беларускай АЭС.

Старонка сайта Беларускай АЭС.

Шэраг актывістаў і праваабаронцаў з рэгіёнаў, што знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ля будуемай АЭС, звярнуліся з калектыўным зваротам да кіраўніцтва РУП “Беларуская атамная станцыя”. 

Іх занепакоенасць выклікала не заўсёды даступная і поўная інфармацыя, якая датычная будаўніцтва такога небяспечнага аб’екту, як атамная станцыя. Грамадскія актывісты прапанавалі правесці круглы стол з удзелам журналістаў і грамадскасці па праблемах адкрытасці і празрыстасці для грамадства працэсу будаўніцтва АЭС.

 

“Звяртаемся з прапановай правесці ў красавіку 2017 года на базе інфармацыйнага цэнтра БелАЭС круглы стол з удзелам прадстаўнікоў станцыі, Міністэрства энергетыкі і шырокай грамадскасці для абмеркавання перспектыў і магчымасцяў ажыццяўлення грамадскага кантролю пры будаўніцтве і эксплуатацыі станцыі, а таксама больш эфектыўнага інфармавання грамадскасці аб ходзе будаўніцтва” – адзначана ў звароце грамадскіх актывістаў.

 

Адзін з падпісантаў звароту, праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі, каментуючы адказ кіраўніцтва РУП “БелАЭС”,  паведаміў наступнае:

– Ні для каго не з'яўляецца сакрэтам, што ідэя будаўніцтва АЭС у Беларусі не карыстаецца адназначнай і стоадсоткавай падтрымкай з боку грамадскасці, таму пабудова, развіццё і ўмацаванне гарызантальных сувязяў паслужыла б праекту толькі на карысць, але, на жаль, дырэкцыя не пайшла насустрач грамадскасці, а задаволілася звычайнай адпіскай, маўляў, усё ў нас добра, інфармацыі дастаткова і няма чаго хвалявацца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства