viasna on patreon

Сацыяльную актыўнасць насельніцтва ўлады спрабуюць спыніць пратаколамі

2017 2017-03-02T08:59:18+0300 2017-03-02T09:02:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh_darmaedau_gomel_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш недармаедаў у Гомелі. Фота Радыё "Рацыя"

Марш недармаедаў у Гомелі. Фота Радыё "Рацыя"

Бяроза. Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі, удзельніка збору подпісаў супраць падатка на дармаедства Аляксандра Кабанава сёння раніцай затрымалі і адвезлі ў аддзяленне міліцыі Бярозы. У сацыяльных сетках пішуць:

“Сёння, каля пад'езду дома, дзе пражывае Саша, з раніцы ўжо дзяжурыў падазроны малады чалавек і машына міліцыі. Як толькі Кабанаў з'явіўся на вуліцы, "дзяжурны" пачаў адкрыта прыставіць ў фармаце "дай закурыць". Каб пазбегнуць правакацыі Кабанаў звярнуўся да супрацоўнікаў міліцыі ў машыне і выйшаў на праезную частку. Адным словам, зараз Аляксандра Кабанава вязуць у пастарунак горада Бярозы.

Відавочна, што ўсё гэта звязана са спробай паралізаваць падрыхтоўку да Маршу недармаедаў у Брэсце ў нядзелю 5 сакавіка”.

Раней на Кабанава быў складзены пратакол апытання. Паводле пратакола, ён арганізаваў марш недармаедаў у Берасці 26 лютага і прымаў у ім удзел. Яму ўручылі позву на нядзелю, 5 сакавіка. Аднак, як бачны вырашылі разабрацца з актывістам хутчэй.

Баранавічы. Мясцовыя супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі шукаюць актывістаў па зборы подпісаў супраць Дэкрэта №3. Былі апытаныя бацька і сын Чарнавусы. Прычынай таму стала масавая акцыя на цэнтральнай плошчы горада 26 лютага. Міліцыянтаў цікавілі прозвішчы выступоўцаў і арганізатараў.

Супрацоўнікі Баранавіцкага ГАУС паведамілі, што да 7 сакавіка яны будуць шукаць выступоўцаў. У гэты дзень Чарнавусы павінны з’явіцца ў аддзел міліцыі для складання адміністрацыйнага пратакола. Гэта ўжо другі пратакол, які будзе складзены на актывістаў.

Гародня. 1 сакавіка ў апорным пункце Гарадзенскага чыгуначнага вакзалу прадстаўнік аддзелу прафілактыкі Ленінскага РАУС Аляксей Вайцешка пазнаёміў прыехаўшага з Ваўкавыску грамадскага актывіста Віталя Гуляка з складзеным на яго пратаколам пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне. Пратакол складзены за ўдзел Гуляка ў маршы НеДармаедаў, які прайшоў у Гародні 19 лютага бягучага году. Пратакол складзены па частцы 3 артыкулу 23.34 адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Грамадскаму актывісту пагражае штраф да 50 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт. Даваць тлумачэнні Віталь Гуляк адмовіўся.

Старшыні Гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзіму Саранчукову 1 сакавіка быў уручаны пратакол, па якім яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – мітынгу і вулічным шэсці 19 лютага.

Пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў складзеныя таксама на ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць Дэкрэта №3 з Гомеля, Магілёва і Віцебска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства