viasna on patreon

Пратаколы за “Марш недармаедаў” пладзяцца як мухі Дапоўнена

2017 2017-02-28T08:21:22+0300 2017-02-28T11:41:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh_darmaedau_magileu_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё "Свабода"

Фота Радыё "Свабода"

Гародня. Па стане на 27 лютага пратаколы па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве склалі на гарадзенскіх актывістаў Ежы Грыгенчу, Сяргея Верамеенку, Вольгу Верамеенку, Аляксандра Абуховіча і Анатоля Мышкевіча. Аляксандар Абуховіч даў тлумачэнні, што збіраў подпісы за адмену гэтага дэкрэта. Іншыя ад тлумачэнняў адмовіліся.

Дакладна вядома што пратакол складзены і на ваўкавыскага актывіста Віталя Гуляка. Якому ўжо званілі з міліцыі. Да Гуляка датэлефанаваліся з Ленінскага РАУСу і “запрасілі” ў аддзел на сераду – 1 сакавіка на 11.00. Гарадзенскія міліцыянты гатовы нават прадставіць іншагародняму актывісту “сервіс” – сустрэць яго на чыгуначным вакзале.

А міліцыя працягвае актыўна шукаць яшчэ і іншых удзельнікаў акцыі, якая прайшла ў Гародні 19-га лютага супраць дэкрэту №3, які абавязвае грамадзян, што не маюць працы, плаціць падатак. Пра гэта паведамляе “Гарадзенская Вясна”

Магілёў. 27 лютага на магілёўскага актывіста АГП Уладзіміра Шанцава склалі пратакол за арганізацыю “Маршу недармаедаў”. Міліцыя таксама рыхтуецца выклікаць у Ленінскі РАУС мясцовага  каардынатара БХД Алега Аксёнава і старшыню АГП Анатоля Лябедзьку.

Гомель. Позвы ў міліцыю атрымалі дзевяць удзельнікаў маршу. Раней у міліцыі для складання пратаколу ужо пабываў праваабаронца Леанід Судаленка. 27 лютага ў міліцыю былі выкліканыя актывісты АГП Уладзімір Кацора, Мікалай Пяшко, Уладзімір Няпомняшчых, грамадзянскі актывіст Андрэй Макараў, блогеры Максім Філіповіч і Дзмітрый Сабураў, актывіст прафсаюза РЭП Віктар Рубцоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства