Прымусовая падпіска стартавала на Салігоршчыне
Работнікаў салігорскіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў прымушаюць падпісацца на дзяржаўныя выданні. Адпаведная разнарадка была ім даведзена ідэалагічным аддзелам Салігорскага райвыканкаму.
- Гэтая разнарадка за подпісам намесніка старшыні Салігорскага райвыканкаму Мікалая Маскевіча абавязвае найперш кіраўнікоў прадпрыемстваў, іх намесікаў і старшыняў прафсаюзных і грамадскіх арганізацый аформіць падпіску на першае паўгоддзе 2015 года на кантраляваныя дзяржавай выданні. Найперш гаворка ідзе пра “Савецкую Беларусь”, “Мінскую праўду” і мясцовую раёнку “Шахцёр”. У якасці пацьверджання згаданыя работнікі абавязныя прад’явіць у выканкам копіі квітанцый аб падпісцы, - кажа прадстаўнік Беларускага Хельсінкаскага Камітэту ў рэгіёне Леанід Мархотка.
Па словах праваабаронцы, снежань на Салігоршчыне ўжо традыцыйна адзначаецца прымусовай падпіскай на дзяржаўную прэсу.