viasna on patreon

Бяроза: пратэст супраць расійскійх баз у Беларусі -- “распальванне экстрэмізму і варожасці”

2015 2015-03-08T09:28:05+0300 2015-03-08T09:29:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскі райвыканкам забараніў пікет бярозаўскім праваабаронцам і грамадскім актывістам, які быў запланаваны на 9 сакавіка. Менавіта ў гэты дзень 97 гадоў таму Выканкам Усебеларускага з'езду ў адказ на Брэсцкі мір прыняў другую Статутную грамату, у якой Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай (БНР). Бярозаўскія грамадскія актывісты хацелі напомніць гараджанам пра гэта, а таксама выказаць пратэст супраць размяшчэння расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі і наяўнасці палітвязняў. Адзін з арганізатараў пікета Сяржук Русецкі адзначае:

-У адмове, падпісанай намеснікам старшыні Бярозаўскага райвыканкама Яўгенам Тарасюком, гаворыцца пра тое, што мэта пікету ўтрымлівае экстрэмізм і распальванне міжнацыянальнай розні.

Па словах Сержука Русецкага, у мінулым годзе, калі не дазволілі пікет на 25 сакавіка, гэтыя пункты мэтаў пікета не распальвалі нацыянальную рознь і не лічыліся экстрэмісцкімі. Тады экстрэмізмам палічылі пратэст супраць прысутнасці на тэрыторыі Украіны расійскіх войск, і хаця зараз гэта было выключана з мэтаў пікета, яго ўсё роўна забаранілі.

Заяўнікі пікета мяркуюць, што гэтым разам распальваннем нацыянальнай варожасці чыноўнікі палічылі пратэст супраць прысутнасці расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства