viasna on patreon

За справу Алесі Садоўскай бярэцца БХК

2014 2014-10-31T10:25:03+0300 2014-10-31T10:39:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/psihiatryja.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі Хельсінскі камітэт (РПГА "БХК") плануе звярнуцца ў Генпракуратуру з просьбай даць ацэнку рашэнню суда Маладзечанскага раёна аб прымусовым лячэнні ў псіхіятрычным стацыянары жыхаркі Маладзечна Алесі Садоўскай.

Прадастаўленыя праваабаронцам матэрыялы даюць падставы ўсумніцца ў законнасці вынесеных у дачыненні да яе рашэнняў.

Нагадаем, што яшчэ ў 2012 годзе на Новы год у Маладзечанскім клубе «НЭО», у Алесі Садоўскай зьнік тэлефон. Супрацоўнікі клуба па яе просьбе выклікалі міліцыю. Але праваахоўнікі паленаваліся скласці пратакол у сьвяточны час і параілі звярнуцца ў РАУС пасля сьвятаў. Просьбы маладой жанчыны дзейнічаць у адпаведнасьці з законам іх толькі раззлавалі, і міліцыянты сталі паводзіць сябе задзірліва. Алеся запатрабавала паводзіць сябе карэктна ў адносінах да яе і прыстрашыла няветлівым супрацоўнікам скаргай у пракуратуру. Гэтыя словы на праваахоўнікаў паўплывалі непрадказальна – яны зацягнулі жанчыну за вугал будынка, дзе няма відэаназіраньня, пачалі зьбіваць яе, а пасля гвалтоўна запіхалі ў аўтамабіль. Алесю даставілі ў Маладзечанскі РАУС і склалі 2 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Рэштку ночы яна правяла ў РАУС у халоднай камеры, пры гэтым супрацоўнікі міліцыі яе абражалі і прыніжалі, доўгі час не давалі вады і ежы, ствараючы як фізічныя, так і псіхалагічна складаныя ўмовы для знаходжаньня.

Суддзя Маладзечанскага суду Южык вынесла пастанову  аб прызначэнні ў адносінах да Садоўскай судова-псіхіятрычнай медыцынскай экспертызы (СПМЭ). У пастанове маецца запіс, што яна стаіць на ўліку ў псіхіятра, хаця Садоўска прадставіла даведку ад Псіхіятрычна-неўралагічнага дыспансэра Маладзечна, дзе пазначана, што яна ніколі не стаяла на ўліку.

Затым яе адправілі на псіхіятрычны агляд ў "Навінкі". Там камісія ў складзе экспертаў-псіхіятраў К. С. Жаранкова,  А. В. Блінова, А. Я. Падабед-Цыгалка і псіхолага В. Н. Сямёнава зрабіла выснову аб неабходнасці прымусовага лячэння.

Але гэтае рашэнне Алеся Садоўская аспрэчыла ў судзе, які прызначыў ёй паўторную псіхіятрычную камісію. Не давяраючы беларускім урачам, напярэдадні паўторнага абследавання яна прайшла экспертызу ў Маскве, у Незалежнай псіхіятрычнай асацыяцыі Расіі (НПАР). 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” ўвесь час аказваў юрыдычную і практычную дапамогу Алесі Садоўскай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства