Мэр Парыжа: Вызваленне Алеся Бяляцкага - новы крок на шляху да свабоды выказвання і дэмакратыі ў свеце
Прэс-рэліз спадарыні Анны Ідальга, Мэра Парыжа, з нагоды вызвалення Алеся Бяляцкага
23/06/2014
З вялікай радасцю даведалася я аб вызваленні Алеся Бяляцкага, Ганаровага грамадзяніна горада Парыжа, старшыні ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнта FIDH (Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека).
Вядомы абаронца правоў і свабод чалавека, Алесь Бяляцкі быў прысуджаны 24 Лістападзе 2011 года, у выніку несправядлівага суда, да чатырох з паловай гадоў зняволення. Яго вызваленне, пасля трох гадоў няволі, - новы крок на шляху да свабоды выказвання і дэмакратыі ў свеце.
Я хацела б яшчэ раз выказаць салідарнасць горада Парыжа з усімі жанчынамі і мужчынамі, які штодня змагаюцца за абарону асноўных правоў. Каб прадэманстраваць нашу салідарнасць з іх барацьбой, мы бліжэйшымі днямі абновім партрэт Алеся Бяляцкага, вывешаны на мэрыі 11-й акругі горада Парыжа (плошча Леона Блюма), дадаўшы да яго цудоўнае слова СВАБОДА!