Алесь Бяляцкі – ганаровы грамадзянін Парыжу
16 кастрычніка згодна з прапановай мэра Парыжу,а таксама з ініцыятывы Гарадской рады 11-й акругі сталіцы Францыі , Рада Парыжу надала сан Ганаровага грамадзяніна горада Парыжу віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, зняволенаму старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму. Пра гэта стала вядома позна вечарам у аўторак.
"Алесь Бяляцкі, выдатны беларускі
абаронца правоў чалавека,
у 2011 годзе быў асуджаны судом сваёй краіны да
чатырох з паловай гадоў калоніі
строгага рэжыму па выніках несправядлівага працэсу", - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце парыжскай
мэрыі 16 кастрычніка. Бяляцкі "нястомна змагаўся
за правы чалавека нягледзячы на пагрозы і
кампанію дэзінфармацыі з боку
дзяржавы".
У 2010 годзе Муніцыпалітэт гораду Генуя надаў старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму ганаровае грамадзянства. Італьянская грамадскасць такім чынам выказала сваю занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, у прыватнасці, наяўнасцю смяротнага пакарання, абмежаваннем свабоды СМІ, грамадзянскіх і палітычных правоў, і падтрымку беларускім праваабаронцам.
Алесь Бяляцкі стаў другім беларусам, якога ўганаравалі такім пачэсным статусам. У 2003 годзе сусветна вядомы навуковец, доктар медыцынскіх навук, прафесар Юрый Бандажэўскі стаў ганаровым грамадзянінам Парыжу.