viasna on patreon

Следчы камітэт праводзіць праверку па справе падлогу дакументаў старшынёй віцебскай гарадской выбарчай камісіі

2014 2014-03-13T14:41:19+0300 2014-03-13T14:41:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sledchy_kamitet-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Шыльда Следчага камітэта РБ.

Шыльда Следчага камітэта РБ.

Віцебскія актывісты Аляксей Гаўруцікаў і Хрыстафор Жаляпаў звярнуліся з адпаведнай заявай у Следчы камітэт і атрымалі адказ, што праверка дзеянняў старшыні камісіі Валянціны Казакоўскай ужо распачатая. Апазіцыянеры лічаць старшыню камісіі вінаватай у крымінальным злачынстве – падлогу і фальсіфікацыі дакументаў падчас праверкі сапраўднасці подпісаў і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.  

Сітуацыя, апісаная ў заявах актывістаў у Следчы камітэт, ужо разглядалася ў Віцебскім абласным судзе. Абодвух актывістаў не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты гарсавету, прызнаўшы частку подпісаў несапраўднымі. Дакладней, вялося не пра самі подпісы, а пра даты ў падпісаных аркушах, якія нібыта прастаўляліся не грамадзянамі, як патрабуе заканадаўства, а зборшчыкамі подпісаў.

Як праводзілася праверка, актывісты даведаліся ў саміх выбаршчыкаў, распавёў каардынатар Hуху "За свабоду” па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў:

"Правяраючы сапраўднасць подпісаў, сябры камісіі, у тым ліку і старшыня Валянціна Казакоўская , ішлі да людзей з адмысловымі бланкамі, дзе надрукаваны тэкст заявы пра тое, што дату, маўляў, выбаршчык ставіў не сваёй рукой. Аднак пыталіся толькі пра сапраўднасць подпісу. Калі чалавек гэта пацвярджаў, яго прасілі распісацца ў бланку. І людзі падпісвалі, не чытаючы! Гэтым і скарысталася камісія, адмовіўшы нам з Аляксеем Гаўруцікавым у рэгістрацыі".

Аляксей Гаўруцікаў, актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" распавёў, што і ён, і Хрыстафор Жаляпаў паўторна завіталі да выбаршчыкаў, якіх такім чынам "праверылі". І людзі напісалі тлумачэнні, чаму так атрымалася. Некаторыя з іх прыйшлі на працэс у абласны суд у якасці сведак, калі актывісты спрабавалі дамагчыся рэгістрацыі кандыдатамі.

" І мы, і нашы выбаршчыкі засведчылі, што іх падманулі, прычым падманулі з удзелам самой старшыні гарадской выбарчай камісіі! Але суд вырашыў, што ў рэгістрацыі мне адмовілі законна. Бо, маўляў, на момант рэгістрацыі ў распараджэнні камісіі былі заявы грамадзян пра тое, што "даты ставілі не яны". А пра тое, што адбылася памылка, яны заявілі ўжо пасля - калі тэрміны рэгістрацыі прайшлі", -- распавёў Аляксей Гаўруцікаў.

Абласны суд таксама не вырашыў пытанне з беспадстаўнай адмовай у рэгістрацыі па скаргах Хрыстафора Жаляпава і дзьвюх актывістак аргкамітэту па стварэнні партыі БХД, Тацяны Севярынец і Алены Шабуні. Абедзвюх спадарынь таксама не зарэгістравалі кандыдатамі ў гарсавет, такім самым чынам "праверыўшы" і "забракаваўшы" частку подпісаў.

Жаляпаў і Гаўруцікаў вырашылі не пакідаць парушэнні старшын гарадской выбарчай камісіі беспакаранымі. Таму звярнуліся ў Следчы камітэт, прыклаўшы да заявы ўжо не толькі пісьмовыя сведчанні пра падман ад саміх выбаршчыкаў, але і пратаколы пасяджэнняў у абласным судзе, дзе людзі вусна сведчылі пра супроцьпраўныя дзеянні Валянціны Казакоўскай. Актывісты просяць правесці праверку парушэнняў заканадаўства і распачаць крымінальную справу супраць В.Казакоўскай.

Аляксей Гаўруцікаў атрымаў адказ, што Следчы камітэт лічыць патрэбным распачаць праверку па выкладзеных фактах, і даручае гэта зрабіць абласной управе МУС.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства