viasna on patreon

Бабруйск: На выбары ідуць начальнікі

2014 2014-02-27T16:48:57+0300 2014-02-27T16:48:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 88 кандыдатаў, зарэгістраваных для ўделу ў выбарах у гарсавет, 60 займаюць пасады начальнікаў вышэйшага і сярэдняга звяна: чыноўнікі, дырэктары прадпрыемстваў і навучальных устаноў, іх намеснікі, інжынеры.

Балатуюцца намеснікі старшыняў Ленінскага і Першамайскага раёнаў - Віталь Грахоўскі і Міхаіл Жолудаў, намеснік начальніка УУС гарвыканкама Аляксандр Сяргееў. Стаць "слугамі народа" пажадалі дырэктар фабрыкі "Славянка" Тэймураз Бачарашвілі, галоўны лекар санаторыя імя Леніна Андрэй Мікановіч, дырэктар "Бабруйскіх электрычных сетак" Вячаслаў Азярэц, дырэктар прадстаўніцтва "Белдзяржстрах" Артур Вавілаў, дырэктарка гатэля "Турыст" Аляксандра Вінарская, галоўны ўрач бальніцы імя Марзона Уладзімір Белагураў, дырэктар "Бабруйскага камбіната хлебапрадуктаў" Валерый Сямёнаў, дырэктар ААТ "ТАІМ" Аляксей Луцэнка, дырэктар "Бабруйскжылкамгаса" Алена Асадчая, гендырэктар "Бабруйскаграмаш" Сяргей Казачонак. Кампанію ім складуць тыя самыя начальнікі сярэдняга звяна, на іх удзел у выбарах была спушчаная разнарадка "зверху". Гэта дырэктары школ, коледжаў, загадчыкі дзіцячых садкоў, інжынеры, начальнікі аддзелаў і гэтак далей.

Рэшту кандыдатаў складаюць настаўнікі, лекары, майстры, рамонтнік, электраслесар, бібліятэкар, апальшчык, індывідуальныя прадпрымальнікі, пенсіянеры.

Таксама ў гарсавет балатуюцца старшыня гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Галіна Малікава, старшыня Савета гарадской арганізацыі "Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на вадзе" Аксана Корсакава, старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Наталля Гранач, старшыня гарадской арганзацыі "Беларускі прафесійны саюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў" Валянціна Суворава, выконваючая абавязкі першага сакратара Першамайскага раённага камітэта БРСМ Варвара Галеева, старшыня таварыства абароны жывёл "Дабрадзейнасць" Вольга Азаронак.

Самыя шматлікія партыйныя прадстаўнікі належаць да "Рэспубліканскай партыі труда і справядлівасці", іх сярод кандыдатаў 11. Па два прадстаўнікі ад Камуністычнай партыі Беларусі і партыі "Справядлівы Свет". Як паведамлялася раней, зарэгістраваныя кандыдатамі тры чалавекі ад БХД і адзін ад кампаніі "Гавары праўду".

Цікава падаюцца звесткі пра ранейшую судзімасць кандыдатаў. Пра старшыню бабруйскай суполкі "Справядлівага Свету" Арцёма Мігалкіна паведамляецца не толькі "быў раней судзімы", але і цытуецца артыкул. А пра дырэктара ТДА "НикВладТех" Дзмітрыя Бірукова напісалі проста "раней судзімы".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства