viasna on patreon

Бабруйск: На выбары па разнарадцы

2014 2014-02-08T17:56:32+0300 2014-02-08T17:56:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/podpisanie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па словах старшыні гарадской выбарчай камісіі Віктара Гарбанёва, па стану на 4 лютага ад працоўных калектываў вылучана 24 прэтэндэнты ў кандыдаты. Ужо працуе 47 ініцыятыўных груп. Газета гарвыканкама "Бабруйскае жыццё" характарызуе працэс вылучэння як "даволі актыўны" і паведамляе, што сярод прэтэндэнтаў 30 працэнтаў складае моладзь.

Як стала вядома бабруйскім праваабаронцам, нягледзячы на "актыўны працэс вылучэння", мясцовыя чыноўнікі ўсё ж занепакоеныя недахопам сярод вылучэнцаў прадстаўнікоў "сярэдняга звяна". У гарадскія навучальныя ўстановы, дзяржаўныя арганізацыі і прадпрыемствы нават прыйшла разнарадка "зверху": у ёй ёсць патрабаванне вылучыць ад кожнага калектыва па адным прэтэндэнце на кандыдацтва. Перавага аддаецца менавіта начальнікам сярэдняга звяна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства