viasna on patreon

Брэст: ніхто з вылучэнцаў апазіцыйных партый не трапіў у склад гарадской выбарчай камісіі

2013 2013-12-27T18:01:48+0300 2013-12-27T18:12:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-garvykankamm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 снежня ў кабінеце 607 Брэсцкага гарвыканкаму прайшло супольнае пасяджэнне прэзідыюма гарадскога Савета дэпутатаў і гарадскога выканаўчага камітэта па пытанні стварэньня Брэсцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання.

Пасяджэнне доўжылася не больш за 6 хвілін ад 9:02 да 9:08. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы Матысік Ніна Фёдараўна паведаміла, што ў Савет і выканкам паступіла 20 пратаколаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі: 5 – ад грамадзян, 4 ад працоўных калектываў і 11 ад грамадскіх арганізацый і партый (у іх ліку ад 6 партый (БПЛ “Справядлівы Свет”, БСДП (Грамада), КПБ, ЛДПБ, АГП і ПБНФ) і 5 грамадскіх аб’яднанняў (БРСМ, Беларускі саюз жанчын, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, Федэрацыя прафсаюзаў беларускіх і Беларускі саюз афіцэраў).

Адбор прэтэндэнтаў у камісію ажыццяўляўся па прынцыпах “граматнасці і працаздольнасці”, а таксама “з улікам прадстаўніцтва ад насельніцтва”.

Прадстаўнік ад ЛДПБ не разглядаўся на ўключэнне ў камісію, бо партыя не мае зарэгістраванай гарадской структуры.

У камісію было прапанавана ўключыць максімальную колькасць членаў – 13:

1.      Васіленка Яўгеній Васілевіч – ад працоўнага калектыву ўстановы аховы здароў’я “Брэсцкая гарадская паліклініка №6”;

2.      Дзямчук Віктар Васілевіч – ад савета брэсцкай гарацкой арганізацыі ГА Беларускі саюз афіцэраў (беспартыйны);

3.      Кармановіч Галіна Сяргееўна – ад пленумам брэсцкага гарадскога камітэта КПБ;

4.      Касатонаў Валеры Фёдаравіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы (член ЛДПБ);

5.      Калодзіч Васіль Валянцінавіч – ад пленума брэсцкага гарадскога камітэта г/а БРСМ;

6.      Куліда Ларіса Васілеўна – ад працоўнага калектыву КУМВП “Брэсцкае гарадское ЖКГ” (беспартыйная);

7.      Кучыц Раіса Георгіеўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы (беспартыйная);

8.      Матысік Ніна Фёдараўна – ад праўлення брэсцкага гарадскога аддзялення ГА Беларускі саюз жанчын (беспартыйная);

9.      Мокат Ірына Уладзіміраўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы (беспартыйная);

10.  Аберган Роза Рыгораўна – ад працоўнага калектыва дзяржаўнай установы ТЦСОН Ленінскага раёна г. Брэста (член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці);

11.  Панасюк Васіль Ігнацевіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы (беспартыйны);

12.  Рубашэўская Таццяна Ціханаўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы (беспартыйная);

13.  Сцепанюк Лідзія Іванаўна – ад пленума Брэсцкай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

За іх прагаласавалі адзінагалосна – абмяркаванняў не было.

Такім чынам, сярод 13-ці членаў гарадскога тэрытарыяльнага выбаркама ў Брэсце ёсць толькі адзін партыйны вылучэнец -- прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі, астатнія былі праігнараваны. Пераважную большасць у гарадской камісіі складаюць асобы, якіх вылучылі шляхам падачы заяў ад грамадзян (5 чалавек), а яшчэ тры асобы трапілі ў выбаркам пасля вылучэння працоўнымі калектывамі.

На пасяджэнні прысутнічалі вышэй названыя прэтэндэнты ў склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Кворум, які складаўся з работнікаў гарвыканкама і гарсавета адразу пасля ўхваленьня складу Брэсцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і заканчэння супольнага пасяджэння таемна адасобіўся на арганізацыйны сход, дзе былі прызначаныя кіруючыя органы камісіі:

·        старшыня - Панасюк Васіль Ігнацевіч (першы намесьнік кіраўніка адміністрцыі Маскоўскага раёна г.Брэста),

·        намеснік старшыні - Матысік Ніна Фёдараўна (начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага гарвыканкама),

·        сакратар - Рубашэўская Таццяна Ціханаўна (пенсіянэрка, член Ленінскай раённай арганізацыі вэтэранаў).

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства