Жодзіна: зменаў у фармаванні гарадзкой камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў не адбылося
На агульным паседжанні прэзыдыумаў Жодзінскага гарадзкога Савета дэпутатаў і Жодзінскага выканаўчага камітэту 26 снежня адбылося паседжанне па фармаванні раённай выбарчай камісіі і зацверджанне кандыдатур у склад Жодзінскай гарадзкой камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Як паведамляе праваабаронца Алесь Лапіцкі, які быў вылучаны на паседжанне па фармаванні органамі ўлады Жодзінскай гарадзкой камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, былі выяўленыя парушэнні дэмакратычнай працэдуры пры вылучэнні і зацьверджанні кандыдатур у склад Жодзінскай гарадзкой камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. У выніку ў Жодзінскую камісію зноў трапілі ўжо здаўна працуючыя ў ёй асобы, вядомыя прадстаўнікі выканаўчай улады, службоўцы, цалкам залежныя й падпарадкаваныя выканкаму, лаяльныя да уладаў асобы, а таксама прадстаўнікі праўладных грамадскіх структур і палітычных партый: БРСМ, "Белая Русь", БСЖ, Чырвоны Крыж, КПБ, прафсаюзу работнікаў адукацыі.