viasna on patreon

Безбар’ерны асяродак па-салігорску -- магчымасць даехаць да бальніцы

2013 2013-12-21T11:47:49+0300 2013-12-21T11:48:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/invalid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніцтва салігорскага аўтобуснага парка №1 не завадаволіла просьбу праваабаронцы Аляксея Валабуева аб прывядзенні арганізацыі руху грамадскага транспарту і інфармацыйных матэрыялаў аб яго раскладзе ў адпаведнасць з аб’ектыўнымі патрэбамі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Нагадаем, ад аўтапарка порасілі ўнясення карэктыроўкі ў расклад аўтобуснага руху ў Салігорску, каб інваліды-вазочнікі дакладна ведалі, у які час па гарадскіх маршрутах курсуюць нізкападлогавыя аўтобусы з прыстасаваннямі для заезду інвалідных вазкоў. Такая практыка з’яўляецца звыклай для цывілізаваных краін, дзе да правоў чалавека ставяцца больш паважліва.

У аказе дырэктара аўтобуснага парка №1 Уладзіміра Алешкі, з аднаго боку, пацвярджаецца наяўнасць аўтобусаў з прыстасаваннямі для заезду інвалідных вазкоў, з другога, заяўлена, што “асноўным напрамкам перамяшчэння інвалідаў-калясачнікаў з’яўляецца Салігорская ЦРБ, таму гэтыя аўтобусы выконваюць у асноўным гарадскія маршруты да бальніцы”.

Аргументам супраць карэктыроўкі дзеючага раскладу руху аўтобусаў была названа і адсутнасць зваротаў і скаргаў ад грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі з нагоды цяжкасці перамяшчэння. Існаванне ў горадзе сацыяльнага таксі, заяўкі на якое прымаюцца Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання, стала “апошнім цвіком” супраць раскладу руху грамадскага транспарта з улікамі патрэбаў вазочнікаў.

Аляксей Валабуеў лічыць такую аргументацыю кіраўніцтва аўтапрака абразлівай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Безбар’ерны асяродак, па словах праваабаронцы, гэта не магчымасць патрапіць у бальніцу на сацыяльным таксі па заяўцы, а роўныя магчымасці для штодзённага перасоўвання па ўсім горадзе. Такі падыход да справы Аляксей Валабуеў называе дыскрымінацыйным ды плануе звярнуцца са скаргай з гэтай нагоды ў ААТ “Мінаблаўтатранс”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства