viasna on patreon

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу незалежнай журналісткі з Брэста

2013 2013-12-16T14:03:16+0300 2013-12-16T14:03:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milana-harytonava1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Мілана Харытонава спрабавала аспрэчыць рашэнне суда Маскоўскага раёна г.Брэста, які адхіў яе пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. У якасці адказчыка па гэтай справе праходзіў карэспандэнт дзяржаўнага выдання “Брестский вестник” Уладзімір Міневіч, які летась змясціў зневажальныя каментары ў дачыненні да незалежнай фотажурналісткі на адным з гарадсіх інтэрнэт-парталаў.

Суд першай інстанцыі адхіліў пазоў Харытонавай, спаслаўшыся на тое, што адказчык мае канстытуцыйнае права на свабоду слова, а зневажальных выразаў з яго боку не было. Пазней гэтае рашэнне пакінуў без зменаў і Брэсцкі абласны суд.

У адказе, які падпісаны намеснікам старшыні Вярхоўнага суда РБ Андрэем Забарай, гаворыцца, што скарга Міланы Харытонавай на рашэнне суда Маскоўскага раёна г.Брэста не падлягае задавальненню, бо аспрэчваемыя фразы “не могуць быць правераны на прадмет адпаведнасці іх рэчаіснасці, паколькі выказваюць толькі асабістую ацэнку адказчыкам канкрэтных падзеяў”, а доказы абразаў на адрас аўтара пазову з боку Уладзіміра Міневіча ў матэрыялах справы адсутнічаюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства