Мінск падтрымае Greenpeace
Таварыства «Зялёная сетка» правядзе мерапрыемства ў падтрымку затрыманых актывістаў Greenpeace. Арганізатары плануюць правесці дабрачынны вечар, на якім будуць збіраць грашовыя сродкі для актывістаў, якія знаходзяцца ў Санкт -Пецярбургу ў СІЗА Следчага камітэта РФ па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства падчас мірнай акцыі на нафтавай станцыі "Прылазломная".
15 лістапада ў 18:30 у "Арт -Сядзібе " па адрасе зав. Інструментальны 6 оф.105, адбудзецца дабрачынны вечар, прысвечаны праблемам Арктыкі, ролі Greenpeace ў гэтай праблеме і сітуацыі, якая склалася з актывістамі арганізацыі.
На працягу вечара будуць прачытаныя даклады прадстаўнікамі зялёнага і праваабарончага рухаў Беларусі: даклад аб праблеме прамысловага асваення Арктыкі і даклад аб парушэннях правоў актывістаў greenpaece і пра сітуацыю, у якой цяпер яны знаходзяцца. Таксама пасля дакладаў будзе праведзена дыскусія на тэму «Мэтазгоднасць прамысловага асваення тэрыторый Арктыкі».
Падчас лекцыі любы жадаючы зможа ахвяраваць грашовыя сродкі, якія будуць накіраваныя на дапамогу і падтрымку абвінавачаных, у знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі. Тыя, хто не зможа прыняць удзел у мерапрыемстве, можа гэта зрабіць праз інтэрнэт - для гэтага неабходна мець картку беларускага або замежнага банка.
Таксама будуць адпраўленыя лісты падтрымкі абвінавачаным. Любы жадаючы зможа напісаць свой ліст падчас лекцыі. Удзельнікі змогуць пазнаёміцца са спецыяльна падрыхтаванай экспазіцыяй з фотаздымкамі і біяграфіямі удзельнікаў тых драматычных падзей.
Акрамя гэтага, усе прысутныя змогуць прыняць удзел у «Аўкцыёне ад белых мядзведзяў», падчас якога будуць разыграныя сімвалічныя прызы. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваны выключна на падтрымку актывістаў.