Брэст: абласны суд адхіліў скаргу прафсаюзнага актывіста “Граніта”
Сябра Беларускага незалежнага прафсаюза Леанід Дубаносаў спрабаваў аспрэчыць рашэнне суда Лунінецкага раёна, які не аднавіў яго на працы на прадпрыемстве “Граніт” і не прызнаў факт дыскрымінацыі з-за прафсаюзнай прыналежнасці.
У сваёй касацыйнай скарзе ў Брэсцкі абласны суд Дубаносаў адзначыў, што звальненне адбылося менавіта за ягоны ўдзел у незалежным прафсаюзным руху, бо за раней амаль за 20 гадоў працы на “Граніце” ён не меў ніякіх спагнанняў з боку адміністрацыі прадпрыемства, а за апошні час атрымаў адразу два, якія і з’явіліся падставай, каб не працягваць працоўны кантракт.
Рашэнне абласнога суда пакінуць ягоную скаргу без задавальнення не было для Леаніда Дубаносава нечаканым, але ён гатовы надалей адстойваць свае правы і звяртацца ў міжнародныя інстанцыі ў пошуках справядлівасці.