Жлобін: Яўген Басарэўскі падаў пярэчанне на пратэст пракуратуры
Сябра партыі “Справядлівы свет” Яўген Басарэўскі разам са сваім адвакатам падаў пярэчанне на пратэст пракуратуры Жлобінскага раёна, якая не пагадзілася з апраўдальным прысудам актывісту.
Аналагічным чынам паступіла былая калега Басарэўскага Валянціна Касцюкевіч, якая праходзіла з сябрам партыі левых па адной справе.
–У сваім лісце мы абгрунтавана пішам, што суд вынес справядлівае рашэнне, што падчас дзейнасці нашага прадпрыемства ніякай шкоды, тым больш у вялікім памеры, для дзяржавы не было нанесена, – кажа Яўген Басарэўскі. – І яшчэ адзін момант. Пракурор у пратэсце адзначае, што мы пераследавалі выгаду для сябе, але гэта аспрэчылі нават тыя сведкі, якія былі вызваны на пасежданні самім пракурорам. Гэта таксама пазначана ў нашым пярэчанні.
19 ліпеня Жлобінскі райнны суд апраўдаў сябра партыі “Справядлівы свет”, а таксама ягоную былую калегу Валянціну Касцюкевіч, якія абвінавачваліся па артыкуле 424 Крымінальнага кодэкса (“злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі”). Пракуратура Жлобінскага раёна не пагадзілася з такім рашэннем і падала пратэст у абласны суд.