viasna on patreon

Жлобінскі раённы суд апраўдаў сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага

2013 2013-07-23T15:09:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/basareuski-paut-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трохгадовая эпапея па справе Яўгена Басарэўскага скончылася: 19 ліпеня Жлобінскі райнны суд апраўдаў сябра партыі “Справядлівы свет”, а таксама ягоную былую калегу Валянціну Касцюкевіч, якія абвінавачваліся па артыкуле 424 Крымінальнага кодэкса (“злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі”). Суддзі Алене Ярмольчык, у адрозненне ад яе калегі Інны Шаршнёвай, хапіла мужнасці і сумлення, каб вынесці апраўдальны прысуд па справе, якая мела палітычнае адценне ад самага пачатку.

Пракурор Андрэй Аношка, які прасіў для Басарэўскага тры гады калоніі, нават не з’явіўся на апошняе судовае паседжанне.

–Безумоўна, гэта перамога здаровага сэнсу ў нашым грамадстве, – кажа кіраўнік раённай партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка. – Немалаважную ролю адыгралі і СМІ, якія асвятлялі гэты працэс, а таксама сведкі, у тым ліку гарадскія чыноўнікі, якія характэрызавалі былога кіраўніка і бухгалтара Цэнтра кіравання раённай камунальнай уласнасцю як вельмі прафесійных людзей.

Нагадаем, агулам суд над Яўгенам Басарэўскім цягнуўся з 2010 года, калі актывіст спрабаваў вылучыцца ў якасці кандыдата ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы.Напярэдадні мясцовых выбараў-2010 Камітэт дзяржаўнага кантролю правёў праверку ўпраўлення камунальнай уласнасці, якую на працягу пяці гадоў (з 2004 па 2009 гг.) узначальваў Яўген Басарэўскі. КДК выявіў, што прадпрыемства як быццам бы ўхiляўся ад выплаты 50% арэнднай платы, чым нанесла ўрон дзяржаве на суму больш за 180 мільёнаў рублёў. Супраць Яўгена Басарэўскага і былога бухгалтэра Цэнтру ўпраўлення камунальнай уласнасці Валянціны Касцюкевіч была ўзбуджана крымінальная справа. 

7 снежня 2012 года Жлобінскі раённы суд вынес прысуд сябру партыі “Справядлівы свет” у выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады, але Гомельскі абласны суд адмяніў гэтае рашэнне. Тады справу ў Жлобіне пачалі разглядаць паўторна (з сакавіка 2013 года). 19 ліпеня суддзя Алена Ярмольчык вынесла Басарэўскаму і Касцюкевіч апраўдальны прысуд.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства