Пракурор запатрабаваў для сябра “Справядлівага свету” тры гады калоніі
Жлобінскі раённы суд мусіць вынесці прысуд сябру партыі “Справядлівы свет” Яўгену Басарэўскаму 19 ліпеня а 12 гадзіне.
–Учора адбылося чарговае паседжанне па маёй справе, – кажа Яўген Іванавіч. – На судзе выступілі сведкі, дзяржаўны абвінаваўца, а таксама я з апошнім словам. Пракурор Андрэй Аношка запатрабаваў для мяне тры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з улікам амністыі з абмежаваннем права займаць кіруючыя пасады. Гэта слова ў слова такое ж патрабаванне, якое было і ў іншы раз.
Нагадаем, 7 снежня суддзя Жлобінскага раённага суда Іна
Шаршнёва прызначыла Яўгену
Басарэўсакму пакаранне ў выглядзе трох гадаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай
на два гады, ягонай былой калеге Валянціне Касцюкевіч – чатырох гадоў
абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстнову з частковым скасаваннем
тэрміну на 1 год. Абодва абскардзілі прысуд у Гомельскім абласным судзе, які
адмяніў прысуды і накіраваў справу на новы разгляд.
Новы разгляд справы Басарэўскага пачаўся ў сакавіку гэтага года. Судовыя
паседжанні вядзе намесніца старшыні Жлобінскага раённага суда Алена Ярмольчык.