viasna on patreon

На 27 ліпеня ў Віцебску замоўлены пікет салідарнасці з палітвязнямі

2013 2013-07-19T18:45:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-grafici.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўку пра гэта ў адміністрацыю Першамайскага раёна накіравалі віцебскія актывісты Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў. У заяве гаворыцца, што  мэта пікетавання – гэта святкаванне ўгодкаў прыняцця Дэкларацыі пра незалежнасць Беларусі і патрабаванне неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца,  Алеся Бяляцкага, Змітра Дашкевіча ды іншых.

Мерапрыемства планцуецца ў вызначаным уладамі месцы – у Парку імя 30-годдзя ВЛКСМ на тэрыторыі Першамайскага раёна.

Яшчэ ў двух раёнах Віцебска актывісты таксама  хочуць превесці імпрэзы, прысвечаныя 22-годдзю прыняцця Дэкларацыі пра суверэнітэт Беларусі.  Так, у  адміністрацыю Чыгуначнага раёну звярнуўся абласны кіраўнік Партыі БНФ Леанід Аўтухоў, які заявіў пра правядзеньне мітынгу ў Парку культуры і адпачынку  чыгуначнікаў, а сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў хоча зладзіць у парку культуры і адпачынку Мазурына , што ў Кастрычніцкім раёне,  пікет з мэтаю  давесці да  грамадзян інфармацыю пра небяспеку, якую нясе незалежнасці Беларусі размяшчэнне на яе тэрыторыі  расійскіх вайсковых баз. Пра гэта паведамляе сайт "Віцебская вясна".

Арганізатары падалі заяўкі, але ўсе чацвёра памятаюць, што за апошнія тры гады не было дазволена ніводнай масавай акцыі паводле іх ініцыятывы. Бо рашэнне Віцебскага гарвыканкама ад 10.07.2009 года № 881, якое рэгламентуе парадак падрыхтоўкі і правядзення масавых мерапрыемстваў, ставіць перад арганізатарамі такія ўмовы, якія немагчыма выканаць. Партыйцы спрабавалі адстойваць свае правы на вольнае выказванне ўласных меркаванняў  нават праз суд, аднак пакуль безвынікова. І якраз гэтымі днямі да старшыні Віцебскага аблвыканкаму быў накіраваны калектыўны ліст з патрабаваннем унесці змены ў рашэнне гарвыканкаму, якое парушае правы гараджан праз невыканальнасць.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства