viasna on patreon

Баранавічы: сябрам свабоднага прафсаюза адмовілі ў памяшканні

2013 2013-04-25T09:09:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-gatel-garyzont.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 красавіка супрацоўніца баранавіцкага гатэля “Гарызонт-Тур” (вуліца Савецкая, 82) патэлефанавала грамадскаму актывісту Віктару Мезяку і паведаміла, што адміністрацыя адмаўляе гарадской структуры свабоднага прафсаюза ў прадастаўленні канферэнц-залы 25 красавіка і спыняе з ёю ўсе стасункі, не назваўшы пры гэтым аніякіх прычын такога нечаканага рашэння.

Яшчэ 18 красавіка гарадскія актывісты свабоднага прафсаюза правялі сустрэчу жыхароў горада са старшынёй Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (Прафсаюз РЭП) і іншых галін народнай гаспадаркі Генадзем Фядынічам. Гэтая сустрэча якраз і адбылася ў памяшканні гарадскога гатэля “Гарызонт-Тур”. Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што неабходна арганізаваць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для баранавіцкіх працоўных, каб людзі ведалі, што трэба рабіць, калі іх працоўныя правы парушаюцца.

Першая такая кансультацыя павінна была адбыцца ў чацвер, 25 красавіка, у канферэнц-зале гатэля “Гарызонт” з 18.00 да 19.00.

 – Не далі памяшкання для сустрэчы 25 красавіка нашага юрыста з працоўнымі людзьмі горада. Але сёння цёпла, дзень вялікі, і ў Баранавічах шмат месца, дзе можна арганізаваць такую сустрэчу, – паведаміў кіраўнік гарадской суполкі РЭП Рыгор Грык.

 

Фота: гатэль “Гарызонт-Тур”, дзе планавалася арганізаваць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для баранавіцкіх працоўных

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства