viasna on patreon

На “Граніце” звольнілі яшчэ аднаго актывіста незалежнага прафсаюза

2013 2013-04-01T17:36:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/a.litwinko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Загадам генеральнага дырэктара РУВП “Граніт” Эдуарда Гаўрылковіча з прадпрыемства, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, звольнены Анатоль Літвінка, які быў адным з ініцыятараў стварэння незалежнай прафсаюзнай суполкі.

Сакратару-скарбніку арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на “Граніце” (менавіта на гэтую пасаду быў абраны Анатоль Літвінка) 1 красавіка ўручылі апавяшчэнне, у якім гаворыцца пра скасаванне працоўнага кантракту з-за нібыта  “сістэматычнага невыканання працоўных абавязкаў”. Сам прафсаюзны актывіст лічыць звальненне незаконным і збіраецца звярнуцца ў суд пасля абмеркавання сітуацыі з іншысі сябрамі суполкі.

Варта нагадаць, што год таму з “Граніту” была звольненая жонка Анатоля - Людміла Літвінка, якая пасля доўгі час не змагла знайсці працу ў Мікашэвічах. Акрамя таго, на працягу мінулага году былі звольненыя практычна ўсе актывісты, якія знаходзіліся ля вытокаў стварэння арганізацыі - Алег Стахаевич, Мікалай Карышаў, Віталь Пашэчка, Генадзь Паўлоўскі. Пад пагрозай звальнення застаецца яшэч адзін актывіст - Леанід Дубаносаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства