viasna on patreon

"Пляма" для будаўніцтва новай паліклінікі ў Салігорску

2012 2012-12-17T15:05:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-medabslugouvanne-2012-11-18_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі выканкам даў адказ на заяву васьмі салігорцаў ў сувязі з абвастрэннем праблемы медыцынскага абслугоўвання ў мясцовай паліклініцы. У заяве грамадскія актывісты патрабавалі акрэсліць канкрэтныя тэрміны будаўніцтва ў горадзе новай паліклінікі ды праінфармаваць аб захадах па прыцягненні ў горад неабходных медыцынскіх кадраў і змяншэнні чэргаў.

Распавядае адзін з заяўнікоў Віктар Малочка:

- Хіба ўпершыню ўлады далі грунтоўны адказ на цэлых тры старонкі замест звычайнай адпіскі ў пару сказаў. Прыводзіцца цікавая статыстыка па прыцягненні новых кадраў. Пры гэтым паведамляецца, што забяспечаннасць лекарамі складае ўсяго траціну. Заяўкі па маладых спецыялістах задаволеныя таксама толькі на траціну.

Адказу на галоўнае пытанне заяўнікам атрымаць аднак не ўдалося. У лісце прызнаецца крытычная неабходнасць будаўніцтва новай паліклінікі і нават паведамляецца, што “у генплане забудовы мікрараёна №18 горада Салігорска прадугледжана пляма для будаўніцтва будынку новай паліклінікі”. Вось толькі пра тэрміны пачатку і завяршэння гэтага будаўніцтва ў адказе чыноўнікаў няма ніводнага слова.

- На жаль, пра планы па будаўніцтву паліклінікі мы чуем ужо доўгія гады. Старшыня Салігорскага выканкаму Аляксандр Рымашэўскі яшчэ ў 2010 годзе асабіста заўяляў пра гэтыя планы, але да гэтага часу няма аніякай какнрэтыкі, - кажа Віктар Малочка. - Мясцовыя праваабаронцы ўжо нас падтрымалі і пачалі збор подпісаў пад адмысловай петыцыяй у інтэрнэце. Відаць, у бліжэйшы час распачнем збор подпісаў сярод салігорцаў традыцыйным папяровым спосабам.

Пакуль жа жыхарам сталіцы шахтароў з рэалізацыяй свайго права на даступнае медыцынскае абслугоўванне прыйдзецца пачакаць. А каб чакаць было зручней, улады абяцаюць укараніць адмысловую “кампутарную праграму для замовы і выдачы талонаў праз сетку Інтэрнэт на сайце Салігорскай ЦРБ. Праграма, па словах выконваючага абавязкі старшыні Салігорскага райвыканкаму Юрыя Чухрова, ужо распрацоўваецца. З яе дапамогай у салігорцаў з’явіцца магчымасць замовіць талон на 6 месяцаў наперад. Вось толькі як спланаваць хваробу ўперад на паўгады спадар Чухроў не паведамляе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства