viasna on patreon

Дэкрэт №9 супярэчыць Канстытуцыі, лічыць Леанід Судаленка

2012 2012-12-17T14:54:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Як Дэкрэт №9 «Аб дадатковых мерах па развіццю дрэваапрацоўчай прамысловасці» адаб'ецца на правах працоўных, грамадзян РБ – сваё меркаванне выказаў прававы інспектар прафсаюзу РЭП па Гомельскай вобласці, праваабаронца Леанід Судаленка. Яму, як нікому іншаму, найбольш блізкія адносіны працоўных з кіраўнікамі, бо менавіта правы, у тым ліку працоўныя, простага люду Леанід Судаленка шматкроць абараняў у судах. Дзякуючы яму працаўнікам выплачвалі запазычанасці, рабочых узнаўлялі на працы і ўдавалася дамагчыся справядлівасці праз суды.

Артыкулам 41 Канстытуцыі кожны беларус надзелены правам на свабодны выбар сваёй працы. А яшчэ, згодна асноўнаму закону краіны, усе людзі роўныя перад законам, незалежна, у тым ліку і ад свайго маёмаснага становішча, усе людзі маюць права на абарону ў судзе.

«Кантрактная форма найму на працу ў нашай краіне існуе ўжо каля 13 гадоў, і ўвесь гэты час працадаўцы выкарыстоўвалі яе як інструмент барацьбы з іншадумствам у працоўных калектывах, напрыклад, звальнялі, даведаўшыся, што чалавек не падтрымлівае «генеральную лінію». І потым з такой «чырвонай карткай» людзям немагчыма было ўладкавацца на працу. Цяпер падобна сітуацыя прымае адваротны бок - дэкрэт прапісвае працягваць працоўныя кантракты на максімальны тэрмін, новыя кантракты будуць заключацца на перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Нават пры цяперашняй сітуацыі работнік часам быў вымушаны здзяйсняць прагул, калі яму прапаноўвалі больш высокааплочваемую працу, а наймальнік не жадаў губляць каштоўнага кадра. Цяпер жа работнік, рызыкнуўшы заключыць кантракт з такой фармулёўкай, ніколі не зможа даведацца дату яго заканчэння», - тлумачыць прававы інспектар.

Згодна Дэкрэту, адмова ў скасаванні кантракту можа быць абскарджана толькі старшыні аблвыканкаму. А як жа абарона сваіх правоў у судзе? «У тым выглядзе, у якім выкладзена дадзеная норма, работнік у прынцыпе не пазбаўляецца права на судовае абскарджанне, аднак у сукупнасці з іншымі дэкрэтнымі нормамі магчыма прыйсці да высновы, што заканадаўца меў на ўвазе толькі “губернатарскае” абскарджанне. Цяжка выказаць здагадку, у якім напрамку будзе развівацца практыка прымянення права, аднак ужо сёння можна з упэўненасцю меркаваць, што падпісаўшы такі кантракт, работнік у судзе можа натрапіць на прапанову вырашаць пытанне толькі ў мясцовым «Белым» доме», - дадаў Леанід Судаленка.

Яго здзівіла, што, згодна Дэкрэту, працоўныя атрымаюць такія «пернікі», як штомесячныя выплаты, прычым яны не будуць уключацца ў склад заработнай платы. Атрымліваецца – узаконены заробак у канверце? Які потым, пры скасаванні кантракта, працоўны будзе павінен вярнуць. Не вярнуў - працадаўца спагоніць ў судовым парадку, прычым у спрошчаным парадку праз вызначэнне аб судовым загадзе ў 3-х дзённы тэрмін. Калі работнік пасля звальнення не знайшоў іншай працы і не зможа вярнуць раней атрыманыя «пернікі», суд абавяжа яго вярнуцца на ранейшае месца працы.

«Як будуць дзейнічаць суб'екты, абумоўленыя ў дэкрэце, мы зможам даведацца ўжо ў самы бліжэйшы час. Ураду на ўсё пра ўсё адведзена 3 месяцы, у тым ліку ён абавязаны прыняць адмысловую пастанову, якой патлумачыць пытанні прымянення дэкрэта», - адзначыў прававы інспектар.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства