viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: "Мы ратуем гонар Беларусі" (відэа)

2012 2012-09-26T11:06:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Фільм распавядае пра дзейнасць зьняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага і ягоны перасьлед з боку беларускіх уладаў.
. 25 верасьня праваабаронца сустрэў за кратамі свой 50-гадовы юбілей. У гэты дзень ягоная жонка Наталля Пінчук у Варшаве ад імя Дзяржсакратара Хілары Клінтан атрымала прэмію Human Rights Defenders Award для свайго мужа Алеся Бяляцкага.

Амбасадар ЗША ў Рэспубліцы Польша Лі Фэйнстэйн, ўручаючы ўзнагароду адзначыў, што “адным з самых адважных змагароў за свабоду і правы чалавека быў і застаецца Алесь Бяляцкі, які стаяў ля вытокаў беларускага дэмакратычнага руху і быў заснавальнікам праваабарончага цэнтра "Вясна".

Алесь Бяляцкі: "Мы ратуем гонар Беларусі" (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства