Грамадскага актывіста Андрэя Юруця выключылі з універсітэта
5-га студзеня з Беранавіцкага Дзяржаўнага Універсітэта быў выключаны Андрэй Юруць, студэнт 3-га курса факультэта правазнаўства. У мінулым годзе яго ўжо выключылі перад выбарамі, але тады атрымалася аднавіць яго пры дапамозе назіральнікаў з АБСЕ. На гэты раз яго выключылі канчаткова. Фармальна - за нездачу іспыта па культуралогіі, хаця ён здаваў на добрыя адзнакі ўсе правазнаўчыя прадметы. Відавочна, што гэтае выключэнне рыхтавалася даўно, але адміністрацыя ВНУ не магла знайсці дастатковай падставы.
Андрэй Юруць актыўна працаваў ў перадвыбарчым штабе Аляксандра Мілінкевіча. Ён з'яўляецца моладзевым актывістам, за што не аднаразова затрымліваўся міліцыяй, прайходзіў як сведка па крымінальнай справе, ўзбуджанай мінулай вясной супраць іншага баранавічкага студэнта Сяржука Марчыка па артыкуле "Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі", у сувязі з чым у яго праводзіліся ператрусы, былі канфіскаваны кампутар і носьбіты інфармацыі. Дэкан і рэктар БарДУ не аднаразова адкрыта заяўлялі пра тое, што гэты студэнт так ці інакш будзе выключаны з універсітэту. Урэшце яны дабіліся свайго.