Заява лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча ў сувязі з крымінальным перасьледам Канстаньціна Лукашова
Выказваю абурэнне з нагоды прад’яўленьня абвінавачваньня грамадзкаму дзеячу Канстаньціну Лукашову й яго далейшага ўтрымліваньня ў СІЗА.
Лічу, што крымінальная справа ўзбуджаная супраць яго па артыкуле “супраціўленьне супрацоўнікам міліцыі” зьяўляецца палітычнай матываванай. Дзеяньні ўладаў у дачыненьні да Канстаньціна Лукашова маюць на мэце запалохваньне беларускага грамадзтва й сьведчаць пра ўзмацненьне перасьледу за палітычныя перакананьні. Зьвяртаю ўвагу на той факт, што Канстаньцін Лукашоў стаў першым палітычным зьняволеным у Беларусі пасьля таго, як у лістападзе 2006 года Эўрапейскі Зьвяз прапанаваў Беларусі новую стратэгію супрацоўніцтва. Адной з умовай паляпшэньня кантактаў паміж Эўропай і Беларусьсю зьяўляецца вызваленьне ўсіх палітзьняволеных у нашай краіне. Выклікае шкадаваньне, што кіруючы рэжым у чарговы раз прадэманстраваў і аб’яднанае Эўропе й беларускаму народу нежаданьне прытрымлівацца элементарных дэмакратычных норм.
Выказваю салідарнасьць з Канстаньцінам і яго сям’ёй і зьвяртаюся да ўладаў, адказных за ўтрыманьне Канстаньціна Лукашова за кратамі, з патрабаваньнем яго неадкладнага вызваленьня. Зьвяртаюся да ўсіх палітычных і грамадзкіх суб’ектаў Беларусі з просьбай далучыцца да гэтага патрабаваньня
Свабоду Лукашову!
Свабоду палітзняволеным!