Міліцыя затрымала сябра БНФ з афіцыйнымі ўлеткамі чатырох партыйных кандыдатаў па Менску, у тым ліку Старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі
https://spring96.org/be/news/5711
2007
2007-01-05T10:00:00+0200
2007-01-05T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня прыкладна ў дзьве гадзіны ночы, на ўезьдзе ў горад Менск у мікрараёне Шабаны была затрыманая машына кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадзкога савета, сябра Партыі БНФ Сержука Карповіча разам са сваімі даверанымі асобамі. У машыне знаходзіліся афіцыйна надрукаваныя ўлёткі і плякаты чатырох партыйных кандыдатаў па Менску, у тым ліку Старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі.
Паводле словаў аднаго з затрыманых Яна Давідовіча, машына была адмыслова спыненая супрацоўнікамі міліцыі разам з ДАІ: "Супрацоўнікі, нібы ведаючы, запатрабавалі адчыніць багажнік. Пасьля гэтага ўзялі па адной кожнай ўлёткі і пэўны час раіліся. Потым нам прапанавалі праехаць у аддзяленьне міліцыі, каб "разабрацца"".
Затрыманым забаранілі карыстацца мабільным тэлефонам.