“Маладафронтавец” Павал Сяргей абскарджвае рашэньне прызыўной камісіі ў судзе
Маладзечанскі раённы суд 18 чэрвеня разглядае
скаргу актывіста зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” Паўла
Сяргея на рашэньне прызыўной камісіі аб
прызнаньні яго годным да вайсковай службы.
Раней Павел Сяргей накіраваў у Маладэчанскі ваенкамат заяву на
альтэрнатыўную
грамадзянскую службу,
паколькі не можа “па сваіх рэлігійных перакананьнях насіць вайсковую форму і
служыць у войску, дзе пануе камуністычная сімволіка (серп і молат), пад якой у
СССР пераследавалі хрысціянаў”. Аднак 10
траўня прызыўная камісія Маладэчна прызнала яго годным да вайсковай службы. Пры
гэтым позвы на вайсковую службу ён так і не атрымаў.
Суддзя Марыя Абрамава, якая разглядае скаргу, запатрабавала прадставіць доказы ягонага актыўнага сяброўства з пратэстанцкай царквой.