viasna on patreon

14 кастрычніка ў Магілёве мяркуецца адбыцца мітынг за вызваленьне палітвязьняў

2006 2006-10-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі гарвыканкам дазволіў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правесьці 14 кастрычніка мітынг. Акцыя завецца “За вызваленьне ўсіх палітвязьняў і спыненьне перасьледу з палітычных матываў”.

Але каб мітынг адбыўся, ягоныя заяўнікі Ўладзімер Шанцаў ды Юры Новікаў маюць абгрунтаваць паняткі “палітвязень” і “перасьлед з палітычных матываў”. З такой просьбай 22 верасьня да іх афіцыйна зьвярнулася загадчыца ідэалягічнага аддзелу выканкаму Ала Сушкова. Палітыкі пагадзіліся даць неабходныя тлумачэньні, але ў прысутнасьці журналістаў незалежнай ды дзяржаўнай прэсы, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства