У Салігорску падтрымліваюць палітзьняволеных
8 кастрычніка актывісты салігорскага "Маладога Фронта" правялі пікет у падтрымку палітвязьняў. Каля цэнтральнай плошчы моладзь павесіла транспаранты з надпісамі "Беларусь - не турма" і “Свабоду палітвязьням” і раздавала мінакам улёткі з інфармацыяй пра палітзьняволенных лідэраў моладзевага руху Зьмітра Дашкевіча і Паўла Красоўскага.
Таксама ва ўлётках меўся заклік праявіць салідарнасьць з маладымі вязьнямі 16 кастрычніка і падтрымаць Зьмітра і Паўла, напісаўшы ім ліст.
Нагадаем, што лідэры "Маладога Фронта" зараз знаходзяцца ў турмах. Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны 15 верасьня і знаходзіцца ў адным з менскіх СІЗА. Яго абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраваннай арганізацыі. Паўла Красоўскага затрымалі на мінулым тыдні і беспадстаўна абвінавачваюць у дачыненьні да выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе.