viasna on patreon

Праца "Вясны" працягваецца як і раней (відэа)

2012 2012-02-09T15:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля адмовы ў задавальненні касацыйнай скаргі старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага крымінальны прысуд Першамайскага райсуду Менску ад 24.11.2011 набыў законную сілу: 4 з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Пры гэтым перад праваабаронцамі-супрацоўнікамі арганізацыі паўстала рэальная пагроза пазбаўлення офіснага памяшкання, нягледзячы на той факт, што матэрыяльная шкода, нібыта нанесеная дзяржаве, была кампенсавана ў поўным аб'ёме.  

Паколькі офіс ПЦ "Вясна" знаходзіцца ў кватэры, якая па дакументах з'яўляецца ўласнасцю Алеся Бяляцкага, то лёс яго пакуль не зразумелы: суд ні першай, ні другой інстанцыі не вызначыў, як будзе дзяліцца агульная маёмасць паміж мужам і жонкай Бяляцкімі і, адпаведна, якая частка маёмасці падлягае канфіскацыі.

Менавіта таму былі прынятыя адпаведныя меры, каб захаваць неабходнае і каштоўнае абсталяванне для далейшай працы арганізацыі на выпадак арышту офіснага памяшкання, але пакуль "Вясна" застаецца па старым адрасе і аказвае дапамогу ў звычайным рэжыме.   

Як кажа супрацоўніца арганізацыі Наста Лойка: "Мы будзем да апошняга знаходзіцца тут"

Таксама па тэме:

“Вясна”: паўгода без Алеся Бяляцкага

“Вясна” ні на хвіліну не спыніць сваю працу!

 

Праца "Вясны" працягваецца як і раней (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства