viasna on patreon

“Вясна” ні на хвіліну не спыніць сваю працу!

2012 2012-01-24T23:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/labkovi4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч

Уладзімір Лабковіч

Нягледзячы на сённяшняе вызначэнне Менскага гарадскога суда, Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягне сваю працу ў поўным аб’ёме і пакуль яшчэ ў тым жа памяшканні, у якім знаходзіўся дагэтуль.

“Мы, безумоўна, прагназавалі такое развіццё падзеяў. Аднак мы не бачым падставаў для таго, каб наш офіс бліжэйшым часам быў канфіскаваны. І нават у сітуацыі, калі праз некаторы час, магчыма, у нас яго адбяруць, мы пастараемся як мага хутчэй знайсці ўсе магчымасці, каб стала працягнуць працу ў іншым памяшканні”, - адзначае сябра Рады арганізацыі Уладзімір Лабковіч.

Праваабаронцы неаднаразова заяўлялі, што любыя віды пераследу, затрыманні, арышты, канфіскацыі ніколі не спыняць працу “Вясны”, паколькі яна надзвычай важная і патрэбная беларускаму грамадству.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства