Разгляд касацыйнай скаргі па справе Крутога адбудзецца 10 лютага
https://spring96.org/be/news/49668
2012
2012-02-06T13:03:15+0300
2012-02-06T13:03:15+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mingarsud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На 10 лютага прызначаны разгляд касацыйнай скаргі ў Менгарсудзе па справе Аляксандра Крутога. 6 сьнежня суддзя суду Маскоўскага раёну Менска Аляксандар Кострыкаў у закрытым паседжаньні прызнаў Аляксандра Крутога псіхічна неўраўнаважаным і прызначыў яму прымусовае лячэнне.
Аляксандр Круты прадстаўляў інтарэсы сваёй дачкі, Інэсы Крутой, пацярпелай ад тэракту ў менскім метро, у працэсе па абвінавачаньні Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. 20 верасня Аляксандр Круты быў затрыманы паводле абвінавачаньня ў хуліганстве.