viasna on patreon

Разгляд касацыйных скаргаў Севярынца, Халіп і Марцалева перанесены на месяц

2011 2011-06-21T10:27:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Разгляд касацыйных скаргаў кіраўніка выбарчага штаба экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Віталя Рымашэўскага Паўла Севярынца, кіраўніка штаба Мікалая Статкевіча Сяргея Марцалева і журналісткі Ірыны Халіп перанесены на 19 ліпеня.

Слуханні адбудуцца ў Мінскім гарадскім судзе.

Раней разгляд скаргаў быў прызначаны на 21 чэрвеня.

Нагадаем, Паўла Севярынца пакаралі трыма гадамі абмежавання волі з накіраваннем у спецкамендатуру. Сяргея Марцалева пакаралі двума гадамі зняволення ўмоўна, а Ірыну Халіп — на два гады з адтэрміноўкай выканання пакарання. Усіх абвінавацілі паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэкса (удзел ці арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак).

Пакуль не будзе разгледжана касацыйная скарга, Павел Севярынец застанецца на волі па месцы прапіскі ў Віцебску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства