viasna on patreon

Салігорцы выходзяць на плошчу, нягледзячы на пераслед

2011 2011-06-13T01:12:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-kantakt-12.06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сацыяльная сетка “УКантакце” зноў сабрала салігорцаў на цэнтральнай плошчы гораду. У нядзелю, 12 чэрвеня, каля пяцідзесяці жыхароў Салігорску прынялі ўдзел у сустрэчы “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”, арганізаванай карыстальнікам папулярнага інтэрнэт рэсурсу vkontakte.ru. Сустрэча праходзіла пад пільным наглядам супрацоўнікаў міліцыі. Пасля завяршэння акцыі міліцыянты спрабавалі затрымаць новых і незаангажаваных удзельнікаў, але ў рэшце рэшт абмежаваліся праверкай дакументаў і перапісваннем асабістых дадзеных.
Першая такая сустрэча ў сталіцы шахцёраў адбылася 8 чэрвеня. У той дзень пасля заканчэння акцыі супрацоўнікі міліцыі затрымалі чатырох мужчын “для высвятлення асобаў”. І хоць усіх затрыманых вызвалілі цягам гадзіны, пераслед удзельнікаў на гэтым не спыніўся. Як стала вядома мясцовым праваабаронцам, супрацоўнікі міліцыі скантактоўваліся з працадаўцамі ўсіх затрыманых і папярэджвалі аб недапушчальнасці ўдзелу іх работнікаў у акцыях падобнага кшталту.
Але на гэтым прадстаўнікі спецслужбаў не спыніліся. Раніцай 11 чэрвеня пад ціскам з боку супрацоўнікаў мясцовага КДБ была выдалена суполка “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі ў Салігорску”, якая заклікала салігорцаў прыйсці на цэнтральную плошчу 15 чэрвеня а 19 гадзіне. Супрацоўнікі КДБ наўпрост патэлефанавалі аганізатару сустрэчы і прыгразілі “праблемамі”.
Нягледзячы на ціск і пераслед, жыхары гораду збіраюцца выходзіць на цэнтральную плошчу гораду кожную сераду.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства