viasna on patreon

Затрыманні падчас "Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку" ў Салігорску (фота)

2011 2011-06-09T09:23:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-kantakt-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля паўсотні жыхароў сталіцы шахцёраў адклікнуліся на заклік арганізатараў “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку” УКантакце.
Увечары 8 чэрвеня а 19-й гдзіне на цэнтральнай плошчы Салігорску сабраліся каля пяцідзесяці чалавек, абсалютная большасць з якіх не была раней заўважана ва ўдзеле ў грамадзкіх акцыях. Варта адзначыць, што “рэвалюцыя” не прадугледжвае наяўнасці ва ўдзельнікаў аніякай атрыбутыкі, плакатаў ці сцягоў.
Павал Батуеў, які даведаўся пра мерапрыемства літаральна за гадзіну да яе пачатку, падзяліўся сваімі ўражаньнямі:
- Было даволі дзіўнае адчуваньне. Людзі хадзілі па плошчы і прыглядаліся адзін да аднаго. Потым троху скучкаваліся. Пры гэтым урост удзельнікаў быў абсалютна розны. Адна бабулька сказала, што ёй пра акцыю распавёў унук.
Неўзабаве на плошчы з’явіўся адказны за працу з апазіцыяй капітан міліцыі Яўген Жылінскі (на фота ў футболцы з надпісам Wanted), які цікавіўся ва ўдзельнікаў мэтай іх прысутнасці на плошчы.
Пасля заканчэння акцыі, калі значная частка ўдзельнікаў ужо разыйшлася, на плошчы з’явіліся яшчэ восем супрацоўнікаў міліцыі і затрымалі чатырох мужчын з ліку ўдзельнікаў “для высвятлення асобаў”. Усіх затрыманых даставілі ў мясцовы РАУС. Цягам гадзіны ўдзельнікі акцыі былі вызваленыя.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства