viasna on patreon

Суды за Плошчу: дзень прысудаў Вінаградаву, Кіркевічу, Дразду, Пратасеню, Хамічэнку

2011 2011-05-05T11:00:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vinagradau-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Паўла Вінаградава асудзілі на 4 гады зьняволення, маладафронтаўца Алеся Кіркевіча — на 4 гады;  сябра ініцыятыўнай групы Саньнікава Дзьмітрыя Дразда — на 3 гады; Андрэя Пратасеню — на 3 гады; Уладзіміра Хамічэнку — на 3 гады.

Сёння, 5 мая, апошні, пяты дзень судовага паседжання над удзельнікамі Плошчы А.Кіркевічам, П.Вінаградавым, Д. Драздом, У. Хамічэнкам і А.Пратасенем. Засталіся апошнія выступы двух адвакатаў — Кіркевіча і Вінаградава, а таксама апошнія словы ўсіх пяці абвінавачаных.

Нагадаем, што пракурор Бароўскі 4 траўня запатрабаваў пакараць усіх падсудных пазбаўленнем волі: А.Кіркевіча і П.Вінаградава - 4 гадамі,  Дзм. Дразда -- тэрмінам у 3,5 гады, У. Хамічэнку і А.Пратасеню -- 3 гадамі зняволення.   

* * *

Пасьля выступу адвакатаў Кіркевіча і Вінаградава прагучалі апошнія словы абвінавачаных. суддзя абвесціла перапынак да 17 гадзін, пасьля якой будуць абвешчаныя прысуды.

* * *

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства