viasna on patreon

У Жодзіна помнік чарнобыльцам адкрылі двойчы

2011 2011-04-27T15:22:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zodzina-znak-charnobyl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, у 25-ю гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у Жодзіна ў другі раз «адкрылі» помнік ліквідатарам. Нагадаем, 22 красавіка помнік ужо адкрывалі: на цырымоніі прысутнічаў ініцятар закладкі памятнага знака дэмактывіст Аляксандр Валчанін.

На дадзены момант старшыня грамадскай арганізацыі «Саюз Чарнобыль-Беларусь» Аляксандр Валчанін знаходзіцца ў Кіеве па запрашэнні Патрыярха Кірыла і мітрапаліта Кіеўскага Уладзіміра на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай праблемам Чарнобыля. А Жодзінскі гарвыканкам 26 красавіка зладзіў другое, «афіцыйнае», адкрыццё ўжо адкрытага помніка.

Як піша Выканкамаўская газета «Жодзінскія навіны», «за значительный личный вклад в культурное развитие города и активное участие в общественной жизни глава города вручил Благодарность заместителю директора СШ №8, руководителю группы по разработке проекта памятного знака Светлане Новицкой, Благодарственное письмо – настоятелю храма Святого Архангела Михаила священнику Андрею Евдокимову». Ні слова пра Аляксандра Валчаніна, які ў верасні 2010 года ініцыяваў узвядзенне памятнага знака ў гонар жодзінскіх ліквідатараў.

Фота: з сайта “Жодзінскія навіны”

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства