viasna on patreon

“Чарнобыль-Фукусіма-Астравец: ці нам гэта трэба?”

2011 2011-04-20T13:59:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычныя актывісты з Варнянаў на чале з Мікалаем Уласевічам падалі заяўку ў Астравецкі райвыканкам на правядзенне інфармацыйнага пікету, прысвечанага дваццаць пятым угодкам чарнобыльскай трагедыі. Мерапрыемства заяўлена пад лозунгам “Чарнобыль-Фукусіма-Астравец: ці нам гэта трэба?”. Адказ ад уладаў пакуль не атрыманы.

Гродзенская гарадская арганізацыя Партыі БНФ сваім парадкам яшчэ 6 красавіка падала ў мясцовы гарвыканкам адпаведную заяўку. Месцам правядзення заяўлены стары гарадскі парк імя Жылібера. Найпазней 21 красавіка арганізацыя павінна атрымаць адказ ад гарадскіх уладаў.

Кіраўнік гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць, што шанцы на дазвол пікету мінімальныя, у святле апошніх падзей у краіне ў правядзенні акцыі напэўна будзе адмоўлена. Тым больш, што ў некаторых іншых гарадах Беларусі мясцовыя ўлады ўжо не дазволілі інфармацыйныя мерапрыемствы, якія прымяркоўваліся да жалобнай даты.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства