viasna on patreon

Пракуратура зноў папярэдзіла "Нашу Ніву"

2011 2011-04-20T10:59:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі М.Кукліс вынес "Нашай Нiве" папярэджанне за публікацыю ў №14 артыкула "Палкоўнік Барадач: выбухоўку падклалі супрацоўнікі адной са спецслужб". Былы палкоўнік вайсковага спецназа выказваў у ім сваё меркаванне аб тым, што за тэрактам мог стаяць хтосьці ва ўладзе, зацікаўлены ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне, піша "Наша Нiва".

На думку пракуратуры, такое меркаванне неабгрунтаванае. "Артыкул утрымлівае... паклёпніцкія выдумкі пра дзеянні праваахоўных органаў", мяркуе пракурор. У артыкуле пракуратура пабачыла дзеянні, "накіраваныя на дыскрэдытацыю беларускай дзяржавы". Інфармацыю ў артыкуле пракуратура разглядае як "недаставерную".

Папярэджанне можа быць абскарджана ў законным парадку.

Прадстаўнік пракуратуры прывёз папярэджанне ў Рэдакцыю 19 красавіка. Ягоная гутарка з рэдактарам прайшла ў карэктнай атмасферы.

Нагадаем, што днём раней, 18 красавіка галоўнага рэдактара газеты "Наша Нiва" выклікалі ў КДБ і папярэдзілі аб адказнасці за разгалошванне матэрыялаў следства па справе аб тэракце 11 красавіка.

За апошнія чатыры месяцы гэта была ўжо сёмая сустрэча "Нашай Нівы" з КДБ - да гэтага прайшлі чатыры вобшукі, выманне тэхнікі, адзін допыт і адно наведванне для вымання фота- і відэаматэрыялаў. Цяжка ўявіць сабе, каб у такім рэжыме працавала нейкае выданне ў любой іншай еўрапейскай краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства