Надпісы ля кватэры Таісіі Кабанчук “зніклі”
https://spring96.org/be/news/42210
2011
2011-03-28T18:12:33+0300
2011-03-28T18:12:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kabanchuktaisija.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міліцыя да сённяшняга дня не разабралася, хто і навошта пакінуў на сценах ля кватэры актывісткі БХД Таісіі Кабанчук абразлівыя надпісы.
- Не думаю, што міліцыянеры будуць надта спяшацца, каб даць адказ на маю заяву. Ды й у адказе гэтым будзе, па ўсім відаць, стандартная “адпіска”, - мяркуе Таісія Кабанчук.
Бабруйская актывістка распавяла, што абразлівыя надпісы “зніклі” ўвечары 25-га сакавіка. Яе некалькі гадзін не было дома, а па вяртанні спн.Кабанчук убачыла, што напдпісы на сцяне і дзвярах акуратна зафарбаваныя блакітнай фарбай.
“Праваабарончая хроніка”