viasna on patreon

Бабруйск: Чарговая правакацыя ў бок Маладога Фронту

2011 2011-03-25T19:29:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabanchuk-pravakacyja-mf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля суткавага пераследу з боку КДБ Таісія Кабанчук, сябра стваранай партыі БХД, убачыла на сценах у агульным калідоры непрыемнае “графіці”.

- Пачалося ўсё ўчора днём, мне на мабільны пачалі тэлефанаваць са стацыянарнага нумара бабруйскага аддзялення КДБ, - распавядае Таісія Кабанчук. – Я не здымала, а калі прыйшла дахаты, мне пачалі званіць у дамафон і адначасова – на мабільны. Я адключыла ўсе тэлефоны і лягла спаць. Раніцай званкі ў дамафон зноў пачаліся, але я не падыходзіла да дзвярэй.

Праз нейкі час Таісія Кабанчук адчула пах свежай фарбы, і яе гэта вельмі здзівіла. Яна паглядзела ў дзвярное вочка, і ўбачыла што на агульным калідоры гарыць святло.

- Гэта таксама было дзіўна, бо звычайна святло ўключаецца на рухі чалавека, - працягвае распавядаць бабруйская актывістка. – Праз нейкі час я пайшла выкідаць смецце і ўбачыла на сценах у калідоры надпісы фарбай “Суки! Охота на кабанов началась”, а таксама налепку Маладога Фронту і надпіс “БХД” на дзвярах. Натуральна, я не веру, што да гэтага маюць дачыненне сябры Маладога фронту, але гэта вельмі прыкрая правакацыя. Я выклікала міліцыю, мне цікавая іх версія, хто гэта мог зрабіць.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства