viasna on patreon

Цянюту нагадалі пра артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу

2011 2011-03-24T11:17:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cianiuta_vdv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 сакавіка ваеннаслужачага і актывіста "Маладога фронту" Андруся Цянюту выклікалі ў Віцебскі адзьдзел вайсковай контрвыведкі. Яго афіцыйна папярэдзілі  аб недапушчальнасці дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” і пра крымінальную адказнасьць па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэксу. Яму таксама пагражалі адказнасьцю за ўцягваньне моладзі у актыўную дзейнасьць у незарэгістраваных арганізацыях.

Папярэджаньне вынес Сяргей Чарткоў, намесьнік начальніка вайсковай контрвыведкі Віцебскага гарнізона.

Нагадаем, што ў Андруся Цянюты праз некалькі дзён завяршаецца тэрмін вайсковай службы. 28 сакавіка ён стане цывільным чалавекам і манавіта гэты факт вымусіў спецслужбоўцаў прыняць прафілактычныя меры, каб запалохаць “маладафронтаўца”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства