viasna on patreon

Просьба да журналістаў і наведвальнікаў сайта

2011 2011-03-18T15:54:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошні тыдзень стала вядома пра новых фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года. Спіс абвінавачаных і падазраваных, які заставаўся стабільным на працягу апошняга месяца, пачаў зноў папаўняцца новымі прозвішчамі. Праваабаронцам важна, каб кожны фігурант крымінальнай справы быў забяспечаны абаронай, атрымаў неабходную прававую дапамогу. Мы просім журналістаў і наведвальнікаў сайта Праваабарончага цэнтра “Вясна” дапамагчы ў распаўсюдзе інфармацыі пра тое, што праваабаронцы гатовы аказаць такую дапамогу.

Калі ў публікацыі “Крымінальная справа аб масавых беспарадках” не ўказана прозвішча вядомага вам чалавека, якія з’яўляецца падазраваным ці абвінавачаным па гэтай крымінальнай справе, просім напісаць пра гэта на электронны адрас infocenter8@gmail.com, каб устанавіць сувязь з праваабаронцамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства