ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ: Праваабаронца Андрэй Юраў правядзе тэрміновую прэс-канферэнцыю
Сёння, 17 сакавіка, у
15.00 у
офісе Праваабарончага
цэнтра
"Вясна" па
адрасе: Мінск,
пр.Незалежнасці,
78а, кв.48
адбудзецца
прэс-канферэнцыя
кіраўніка
Міжнароднай
назіральнай
місіі
Камітэта
міжнароднага
кантролю за сітуацыяй з правамі
чалавека
ў Беларусі, вядомага расейскага
праваабаронцы
Андрэя
Юрава
ў
сувязі
з
яго
затрыманнем і
патрабаваннем пакінуць
краіну.
Увечары
16 сакавіка ў кватэру, дзе
знаходзіўся Юраў, з'явіліся супрацоўнікі
Савецкага РУУС Мінска, яны заявілі,
што
Андрэю
забаронены
ўезд
на
тэрыторыю
Рэспублікі
Беларусь.
Супрацоўнікі
міліцыі
павезлі
праваабаронцу
ў Савецкае РУУС, дзе
быў
складзены
рапарт
аб
парушэнні забароны ўезду
ў
краіну. Ноч
Юраў
правёў у
камеры. Сёння
раніцай
каля
11.00
яго
выпусцілі з РУУС
з
загадам
на
працягу 24 гадзін
пакінуць
Беларусь.
У дадатку: Прэс-рэліз Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
Сёння, 17
сакавіка, у 11.00 з Савецкім РУУС г. Мінска выпушчаны Андрэй Юраў - вядомы
праваабаронца, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага
кантролю за сітуацыяй з правамі чедловека ў Беларусі. Ён
правёў у РУУС ўсю ноч пасля яго затрымання на кватэры ў Менску, дзе ён звычайна
спыняецца.
У дачыненні да Андрэя Юрова было вынесена пастанова аб
адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за подпісам старэйшага лейтэнанта
міліцыі Буткевіча А.А. Адным з пунктаў пастановы Андрэю
Юраў прадпісваецца пакінуць тэрыторыю Беларусі на працягу 24 гадзін у сувязі з
яго унясеннем у спіс асоб, уезд на тэрыторыю Рэспублікі якіх забаронены або не
пажаданы. Па нашай інфармацыі ўезд у Рэспубліку Беларусь
Андрэю Юраў забаронены па лініі КДБ да 2013 г. за ўмяшанне ва ўнутраныя справы
суверэннай дзяржавы.
«Усе тое, што адбылося - гэта поўнае бязладдзе», - кажа
толькі што выйшаў з РАУС Андрэй Юраў. - «Дадзеныя дзеянні
перашкаджаюць законнай дзейнасці праваабаронцаў і парушаюць мноства міжнародных
пагадненняў, у тым ліку Дэкларацыю ААН аб дзейнасці праваабаронцаў", -
патлумачыў праваабаронца.